29 студзеня ў Беларусі вырас толькі курс расійскага рубля
29 студзеня на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША застаўся нязменным — 2,1283 беларускага рубля. Курс еўра панізіўся — з 2,3454 да 2,3421 беларускага рубля. Затое вырас курс расійскай валюты: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4091 беларускага (у аўторак — 3,3865).
Курс беларускага рубля ў адносінах да кошыка валют аслабеў на 0,33%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.