3-гадовае дзіця на некалькі гадзінаў заблакавала лінію хуткай дапамогі 103
Трохгадовае дзіця на некалькі гадзінаў заблакавала адну з лініяў 103 у Брэсцкай вобласці. Як паведамляе тэлеканал АНТ, малы набіраў вядомы нумар з мабільнага тэлефона, пакінутага бацькамі ў якасці цацкі.
На галоўнай станцыі хуткай дапамогі ўстрывожыліся: невядомы абонент набіраў 103 раз на хвіліну цягам дзвюх гадзінаў. Гэта цалкам выключыла з працы адну з чатырох тэлефонных ліній дыспетчарскай. Тыя, хто сапраўды меў патрэбу ў дапамозе, вымушаны быў чакаць адказу аператара ўдвая даўжэй, чым звычайна.
За хвіліну ні кампутары, ні дыспетчары не паспявалі вызначыць адрас абанента. Давялося звяртацца ў міліцыю. Там “званара” хутка знайшлі і выслалі па адрасе нарад — званкі паступалі з Баранавічаў. На месяцы міліцыянты разабраліся ў сітуацыі. З маці малога правялі размову. Высветлілася, што жанчына дала дзіцяці пагуляцца з тэлефонам, пакуль сама займалася справамі па гаспадарцы.
Медыкі хуткай не маюць афіцыйных прэтэнзіяў да бацькоў малога.