3 кастрычніка ў Беларусі выраслі курсы долара і еўра
У аўторак, 3 кастрычніка, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас — з 1,9620 да 1,9655 беларускага рубля, курс еўра таксама вырас — з 2,3032 да 2,3069. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,3924 беларускага (у панядзелак — 3,3916).
Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,08%.
Як інфармавала Еўрарадыё, у панядзелак, 2 кастрычніка, курс долара ЗША знізіўся — з 1,9623 да 1,9620, знізіўся і курс еўра — з 2,3141 да 2,3032 беларускага рубля.