30 кастрычніка ў Беларусі патаннелі долар і расійскі рубель
30 кастрычніка на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША паменшаў — з 2,0555 да 2,2627 беларускага рубля. Курс еўра працягвае расці — з 2,2783 да 2,2840 беларускага рубля. Расійская валюта патаннела: сёння за 100 расійскіх даюць 3,2188 беларускага рубля (у аўторак — 3,2220).
Курс беларускага рубля адносна кошыка валют не змяніўся.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.