37 краін заклікаюць адхіліць РБ і РФ ад міжнародных спартыўных спаборніцтваў

37 краін заклікаюць адхіліць РБ і РФ ад міжнародных спартыўных спаборніцтваў

37 краін заклікаюць адхіліць Беларусь і Расію ад міжнародных спартыўных спаборніцтваў. Гэта пакаранне за ўдзел гэтых краін у агрэсіі супраць Украіны.

Як паведамляе Reuters, у звароце кіраўнікоў спартыўных ведамстваў ЗША, Вялікабрытаніі, Італіі, Японіі і дзясяткаў іншых краін утрымліваецца заклік да ўсіх спартыўных федэрацый не дазваляць РБ і РФ прымаць міжнародныя спаборніцтвы, а іх камандам і спартсменам — удзельнічаць у замежных турнірах. Ім збіраюцца абмежаваць магчымасці для спонсарства. Такія абмежаванні мусяць дзейнічаць да часу з'яўлення магчымасці "для супрацоўніцтва на базе фундаментальных прынцыпаў міжнароднага права".

Прадстаўнікі КНР і Індыі заяву не падпісалі.

Раней шматлікія федэрацыі ўжо зрабілі немагчымым удзел беларускіх спартсменаў у міжнародных спаборніцтвах. Цяпер жа робіцца спроба цалкам накласці санкцыі на беларускі, як і расійскі, спорт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі