З'явілася новая "схема" дастаўкі ў РФ прэміум-аўтамабіляў пры пасярэдніцтве БЧ

Аўтамабілі вязуць праз Азію (ілюстрацыйнае фота)

Аўтамабілі вязуць праз Азію (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com

З'явілася новая "схема" дастаўкі ў Расію прэміум-аўтамабіляў пры пасярэдніцтве Беларускай чыгункі. Як піша belzhd.com, альтэрнатыўны маршрут уяўляе сабой абыходны шлях, які значна падаўжае і, адпаведна, падаражае дастаўку. Аўтамабілі з ЕС, у тым ліку і тыя, што затрымаліся ў Латвіі, рознымі шляхамі дастаўляюцца ў Турцыю. Далей іх вязуць у Іран, адтуль — праз Туркменістан, Казахстан і Расію — у РБ на станцыю Орша-Заходняя. У Беларусі "пры непасрэдным удзеле і кіраванні працэсам" з боку беларускай кампаніі ТАА "Рузэкспедыцыя" ажыццяўляецца мытнае афармленне ("растаможка"). Пасля гэтага аўтамабілі накіроўваюць у РФ "канчатковаму заказчыку".

Адзначаецца, што экспедытарам перавозак па Беларускай чыгунцы з'яўляецца "Трансрэйл-БЧ".

Каб цалкам паспрабаваць заблытаць сляды абыходу санкцый "Рузэкспедыцыя" ажыццяўляецца падробку перавозачных дакументаў, адзначае выданне. 

З'явілася новая "схема" дастаўкі ў РФ прэміум-аўтамабіляў пры пасярэдніцтве БЧ
belzhd.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі