Хто пастаўляе запчасткі для гаража Лукашэнкі і возіць іх у Расію. Расследаванне

Новае расследаванне "Бюро"

Новае расследаванне "Бюро" / buromedia.io

Міжнародны холдынг з беларускімі каранямі "Армтэк", які знаходзіцца пад заходнімі санкцыямі, дагэтуль абслугоўвае гараж Лукашэнкі, пастаўляе прадукцыю ў Расію і зарабляе мільёны долараў.

"Бюро" раскрывае шэрыя схемы беларускіх бізнесоўцаў у сваім новым расследаванні. Еўрарадыё пераказвае яго змест.
 

Запчасткі для гаража Лукашэнкі

Абслугоўваннем аўтапарка топавых чыноўнікаў у Беларусі займаецца дзяржаўнае прадпрыемства "Белтрансспецаўта", якое падпарадкоўваецца Кіраўніцтву справамі Аляксандра Лукашэнкі. Транспартную фірму яшчэ называюць гаражом беларускага палітыка. За ім лічыліся многія люксавыя аўтамабілі, у тым ліку і Mercedes-Benz S600, на якім ездзіў асабіста Лукашэнка.

У тройцы асноўных пастаўшчыкоў запчастак для фірмы — беларуская кампанія "Еўразапчастка", якая ўваходзіць у групу "Армтэк".

"Бюро" сцвярджае, што з 2022 года "Еўразапчастка" выйграла каля 250 аўкцыёнаў на пастаўку запчастак для "Белтрансспецаўта". З дзяржбюджэту выдаткавалі амаль 100 тысяч рублёў. Яшчэ "Еўразапчастка" абслугоўвала гараж аператыўнага прызначэння КДБ і іншыя сілавыя структуры.


 

Сямейны бізнес  

Групу кампаній "Армтэк" стварылі браты Вадзім і Алег Грынкевічы. "Армтэк" пазіцыянуе сябе як найбуйнейшы дыстрыб'ютар аўтазапчастак ва Усходняй Еўропе.

Група кампаній не вырабляе запчасткі, а імпартуе іх з-за мяжы.  Абароты — каля мільярда долараў у год.

Важнае месца ў гэтым бізнесе займае нямецкая кампанія ATH&S GmbH — яна размяшчала заказы на вытворчасць запчастак на іншых прадпрыемствах у 12 краінах — у асноўным у Кітаі, Турцыі, ЕС, а потым прадавала ўжо гатовыя дэталі ва Усходняй Еўропе.

Кто поставляет запчасти для гаража Лукашенко и возит их в Россию. Расследование
Вадзім Грынкевіч / belmarket.by
Кто поставляет запчасти для гаража Лукашенко и возит их в Россию. Расследование
Алег Грынкевіч / belmarket.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі