39 мігрантаў на лодцы перасеклі Аўгустоўскі канал, каб патрапіць у Польшчу

Незадакументаваныя мігранты, якія перайшлі беларуска-польскую мяжу / Gazeta Wyborcza
Незадакументаваныя мігранты, якія перайшлі беларуска-польскую мяжу / Gazeta Wyborcza

39 незадакументаваных мігрантаў, сярод якіх — грамадзяне Афганістана і Ірака — перасеклі на лодцы Аўгустоўскі канал, каб трапіць у Польшчу. Пра гэта паведамляе Польская памежная служба.

29 кастрычніка перайсці мяжу Польшчы з Беларусі спрабавалі 126 чалавек. Затрыманы ўкраінец, які прыехаў у памежную зону забраць пецярых мужчын з Аўганістана. Усяго за кастрычнік, па звестках польскага боку, перайсці беларуска-польскую мяжу спрабавалі 2312 грамадзян з краін Блізкага Усходу і Афрыкі.

На літоўска-беларускай мяжы за апошнія суткі былі затрыманыя 32 чалавекі, піша Delfi. Усяго ў 2022 годзе ў Літву не пусцілі 9782 мігранты. Лічба ўжо значна большая за леташнюю: у 2021 годзе Літва развярнула 8106 чалавек, якія спрабавалі нелегальна перасекчы мяжу ЕС з тэрыторыі Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі