4 лістапада ў Беларусі панізіліся курсы долара і еўра

4 лістапада ў Беларусі панізіліся курсы долара і еўра

4 лістапада на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.  

Курс долара ЗША паменшаў — з 2,0539 да 2,0415 беларускага рубля. Курс еўра таксама пайшоў наніз — з 2,2916 да 2,2809 беларускага рубля. Падаражэла толькі расійская валюта: сёння за 100 расійскіх даюць 3,2249 беларускага рубля (у пятніцу — 3,2094).

Курс беларускага рубля адносна кошыка валют умацаваўся на 0,04%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі