45-гадовы Уладзімір Самсонаў аб'явіў пра завяршэнне прафесійнай кар'еры
45-гадовы Уладзімір Самсонаў аб'явіў пра завяршэнне прафесійнай кар'еры, паведамляе bttf.by. Легендарны беларускі спартсмен планаваў паўдзельнічаць у Алімпіядзе ў Токіа ў спаборніцтвах па настольным тэнісе, але гэтаму перашкодзіла траўма.
Самсонаў — экс-першая ракетка свету. Ён тройчы выйграваў Кубак свету ў адзіночным разрадзе (у 1999-м, 2001-м і 2009-м гадах), шэсць разоў станавіўся чэмпіёнам Еўропы, дзевяць разоў выйграваў еўрапейскую Лігу чэмпіёнаў. На Алімпіядах беларусу не шанцавала (а ён удзельнічаў у шасці Гульнях). Найлепшы вынік — 4-е месца ў Рыа-дэ-Жанейра. Узяць медаль яму тады перашкодзіла траўма (з 1/4 фіналу гуляў са зламаным рабром).
Летась Самсонаў быў абраны адным з віцэ-прэзідэнтаў Міжнароднай федэрацыі настольнага тэнісу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.