5 снежня ў Беларусі патаннеў толькі долар
Па выніках таргоў, якія адбыліся 5 снежня на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША паменшаў — з 2,1183 да 2,1174 беларускага рубля. Курс еўра працягвае расці — з 2,3464 да 2,3472 беларускага рубля. Курс расійскай валюты таксама павялічыўся: сёння за 100 расійскіх даюць 3,3171 беларускага рубля (у сераду — 3,3008).
Курс беларускага рубля адносна кошыка валют аслабеў на 0,22%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.