6 лістапада ў Беларусі вырас курс долара

6 лістапада ў Беларусі вырас курс долара

Па выніках таргоў, якія прайшлі на Беларускай валютна-фондавай біржы 6 лістапада, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.  

Курс долара ЗША вырас — з 2,0413 да 2,0434 беларускага рубля. Курс еўра працягвае змяншацца — з 2,2724 да 2,2636 беларускага рубля. Курс расійскай валюты таксама панізіўся: сёння за 100 расійскіх даюць 3,2112 беларускага рубля (у аўторак — 3,2265).

Курс беларускага рубля адносна кошыка валют умацаваўся на 0,27%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі