7 красавіка — дзень памяці пісьменьніцы Ларысы Геніюш

Ларыса Геніюш

Ларыса Геніюш / Архіў сям'і

Сёння беларусы ўзгадваюць ураджэнку Заходняй Беларусі — пісьменьніцу і  прадстаўніцу беларускага адраджэння Ларысу Геніюш.

У 1935 годзе Ларыса пабралася шлюбам са студэнтам-медыкам Янкам Геніюшам, які вучыўся ў Карлавым універсітэце Прагі, у 1937-м пераехала да мужа.

Пісьменніца займала пасаду генеральнага сакратара ва ўрадзе БНР на эміграцыі, з 1939 года друкавалася ў беларускай эміграцыйнай перыёдыцы, а ў 1942-м свет ўбачыў першы зборнік яе вершаў — "Ад родных ніў".

У 1948 Чэхаславаччына выдала паэтку і яе мужа Савецкаму саюзу. Геніюш судзілі па абвінавачанні ў "здрадзе радзімы". Ёй прысудзілі 25 гадоў лагераў.

Некаторыя вершы паэткі можна пачытаць па гэтай спасылцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі