79 адвакатаў запісалі відэазварот у падтрымку Максіма Знака і Іллі Салея

79 адвакатаў запісалі відэазварот у падтрымку Максіма Знака і Іллі Салея

Відэзварот пра бяспраўе ў краіне запісалі беларускія адвакаты. 

"Мы адвакаты, і мы беларусы. Мы не носім балаклавы і не хаваем свае імёны. Мы дапамагаем людзям. Але цяпер мы сутыкнуліся з грубым парушэннем закона. Нам не дазваляюць убачыцца з грамадзянамі, якія затрыманыя, нам не паведамляюць пра час і месца разгляду адміністрацыйных спраў у судзе. Нам не дазваляюць фатаграфаваць матэрыялы справы і не звяртаюць увагі на грубыя памылкі. У судах апытваюць супрацоўнікаў у масках і лічаць, што гэта законна", — пералічваюць адвакаты парушэнні закона, якія сталі штодзённай з'явай у Беларусі.

Яны выказваюцца ў падтрымку сваіх арыштаваных калег Максіма Знака і Іллі Салея. "Яны выконвалі свае прафесійныя абавязкі, яны дзейнічалі выключна ў рамках закона і ў прававым полі. На іх месцы можа апынуцца кожны з нас", — заяўляюць адвакаты і патрабуюць вызваліць Знака і Салея. 

"У нас адна мэта — захаванне законнасці і вяршэнства права", — канстатуюць яны.

Пад зваротам падпісаліся 79 адвакатаў.

Сябры Каардынацыйнай рады Максім Знак і Ілля Салей арыштаваныя 9 верасня. Іх падазраюць у закліках да дзеянняў накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі