8 лютага мокры снег і дождж пройдуць па захадзе Беларусі

8 лютага мокры снег і дождж пройдуць па захадзе Беларусі

У аўторак, 8 лютага, прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. 

Уначы месцамі па краіне пройдуць невялікія ападкі — снег, мокры снег. А ўдзень снег, мокры снег і дождж чакаюцца пераважна па захадзе краіны. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер будзе заходні ўмераны, удзень месцамі па захадзе парывісты. 

Тэрмометры ўначы пакажуць -5...+1, удзень — ад 1 градуса марозу да 4 цяпла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі