Уначы ў чацвер на поўдні Беларусі месцамі магчымыя замаразкі
Халодная вясна
У чацвер, 16 траўня, у Беларусі будзе пераважна без ападкаў. Сіноптыкі папярэджваюць, што на поўдні краіны месцамі на глебе магчымыя замаразкі — да -2. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад +1 градуса на поўдні да +10 на поўначы (у Мінску — ад +5 да +7), у дзённыя гадзіны — 16-22 цяпла (у сталіцы — ад +18 да +20).
У наступныя дні ападкаў прагназуецца мала. Уначы чакаецца ад +1 да +10, удзень — ад +17 да +24.
vk.com/belgidromet
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.