8 верасня беларусы адзначаюць 510-ю гадавіну бітвы пад Оршай
Бітва пад Оршай
8 верасня — Дзень беларускай вайсковай славы. Сёння — 510-я гадавіна бітвы пад Оршай, калі аб'яднанае войска Вялікага Княства Літоўскага і Кароны Польскай ушчэнт разграміла арду Маскоўскага княства. У 1514 годзе пад камандаваннем гетмана Канстанціна Астрожскага войска ВКЛ упершыню выкарыстала супраць ворага палявую артылерыю.
"Менавіта Аршанская бітва дапамагае памятаць істотную рэч: нават калі сілы няроўныя, дух і праўда на баку тых, хто змагаецца за справядлівасць. Сёння, як і тады, Беларусь сутыкаецца з пагрозай страціць незалежнасць. Але дастаткова пагартаць падручнікі нашай гісторыі, каб упэўніцца: народ заўсёды зможа даць адпор агрэсару, бо цэніць свабоду і ведае, якой цаной яна нам дасталася", — адзначыла лідарка беларускіх дэмсілаў Святлана Ціханоўская з нагоды свята.
Святкаванне гэтай даты ў Беларусі адрадзілася ў 1990-х гадах. Дзяржаўнага статусу свята не набыло, але неафіцыйна святкавалася даволі шырока. Сёння ўзгадаць герояў гэтай найбуйнешай бітвы 16 стагоддзя выйдуць беларусы Варшавы і Вільні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.