9:1 — "Салават Юлаеў" закатаў "Дынама-Мінск" у лёд у матчы КХЛ

"Дынама" больна / t.me/hcdinamoby
"Дынама" больна / t.me/hcdinamoby

"Салават Юлаеў" на сваёй пляцоўцы разграміў "Дынама-Мінск" у матчы чэмпіяната КХЛ. Уфімская каманда дамінавала ўсю гульню, мінчане былі яе бледным ценем. Ужо ў першым перыядзе "зубры" прапусцілі чатыры шайбы, прычым дзве з іх Сошнікаў і Кадзейкін закінулі на працягу адной — нешчаслівай 13-й — хвіліны!

У другім перыядзе "Салават Юлаеў" працягваў атакаваць і яшчэ тройчы засмуціў заўзятараў "Дынама". Пілюлю падсаладзіла шайба Яроменкі, закінутая "зубрамі" ў большасці.

Трэці перыяд пачаўся з бадзёрых атак "Дынама", але кардынальна малюнак гульні не змяніўся — галкіпер дынамаўцаў Мікіта Талапіла, якога Крэйг Вудкрафт выпусціў пры ліку 6:0, дастаў яшчэ дзве шайбы са сваіх варот.

Па кідках гаспадары выйгралі гэты матч з лікам 45:17.

9:1 — "Салават Юлаев" камня на камне не оставил от "Динамо-Минск" в матче КХЛ
Малітвы не дапамаглі / t.me/hcdinamoby

"Дынама" церпіць у чэмпіянаце КХЛ адзінаццатае паражэнне запар — гэта паўтор антырэкорда каманды. У гэтым матчы "зубры" паўтарылі і ўсталявалі яшчэ два антырэкорды: па-першае, з 2016 года яны не прапускалі 4 шайбы ў першым перыядзе. Па-другое, 9:1 — гэта іх самая буйная параза ў Кантынентальнай хакейнай лізе.

Наступныя тры гульні "Дынама-Мінск" праводзіць дома, на "Мінск-Арэне". Бліжэйшая гульня — 12 лістапада супраць "Тарпеда" з Ніжняга Ноўгарада.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі