93-гадовы пісьменнік выдаў дэбютную кнігу на беларускай мове

93-гадовы пісьменнік выдаў дэбютную кнігу на беларускай мове

Выдавецтва “Галіяфы” надрукавала кнігу пісьменніка-дэбютанта, якому 93 гады. Вікенцій Мароз — аўтар кнігі “Перажытае-незабытае”. Аўтар наважыўся выдаць свае ўспаміны толькі на схіле жыцця з цалкам зразумелай прычыны — баяўся за лёс дзяцей і ўнукаў. А прычына боязі — факт яго вучобы падчас нямецкай акупацыі ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі і сяброўства ў Саюзе беларускай моладзі, пра што ён сказаў родным ужо ў незалежнай Беларусі, перадае Радыё Свабода.

На Вікенція Мароза ніхто не даносіў, таму ён адпрацаваў усё жыццё настаўнікам на Брэстчыне і захаваў для сённяшніх чытачоў надзвычай цікавыя ўспаміны пра жыццё ў 1920-1930-я гады.

Кніга з’явіцца на паліцах кнігарняў на наступным тыдні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі