ААН асуджае Беларусь за парушэнне правоў чалавека
Арганізацыя Аб’яднаных Нацый асуджае Беларусь за парушэнне правоў чалавека. Адпаведная рэзалюцыя была прынятая 21 лістапада. У падтрымку дакумента прагаласавалі 68 дзяржаваў, супраць – 32. Нягледзячы на тое, што 76 краінаў устрымаліся пры галасаванні, рэзалюцыя лічыцца прынятай, бо галасы “за” перавышаюць галасы “супраць”.
Дакумент, суаўтарамі якога выступілі 33 дзяржавы, выказвае “глыбокую занепакоенасць з нагоды далейшага выкарыстання сістэмы крымінальнага правасуддзя для таго, каб прымусіць замаўчаць палітычную апазіцыю і праваабаронцаў”.
У праекце рэзалюцыі гаворыцца пра “далейшую эрозію дэмакратычнага працэсу” і сцвярджаецца, што мясцовыя выбары ў Беларусі ў 2007 годзе прайшлі з выкарыстаннем метадаў запалохвання апазіцыі і ўціску незалежных СМІ.
Аўтары праекту, сярод якіх ЗША, краіны ЕС і Японія, нагадалі Мінску пра гвалтоўнае знікненне трох палітычных апанентаў прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі ў 1999 годзе і журналіста ў 2000 годзе.
У віну Беларусі пастаўлена прыцясненне і закрыццё няўрадавых арганізацый, арганізацый нацыянальных меншасцяў, незалежных СМІ, рэлігійных групаў, апазіцыйных палітычных партый, незалежных прафсаюзаў і студэнцкіх арганізацый. У рэзалюцыі згадваецца Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, які пераследуецца ўладамі.
РИА “Новости”