ААН прызнала пазбаўленне інтэрнэту парушэннем правоў чалавека

ААН прызнала пазбаўленне інтэрнэту парушэннем правоў чалавека

Савет па правах чалавека ААН прыняў рэзалюцыю, у якой асудзіў краны, дзе ўлады абмяжоўваюць доступ сваіх грамадзян да інтэрнэту. Асноўным тэзісам дакумента з’яўляецца той прынцып, што людзі павінны мець такія ж правы ў анлайне, як і ў афлайне. Рэзалюцыя не мае абавязковага характару, але можа дапамагчы праваабаронцам і адвакатам.

Супраць рэзалюцыі галасавалі Расія, Кітай, Саудаўская Аравія, Індыя, Паўднёвая Афрыка і некаторыя іншыя краіны: ім не спадабалася фраза пра адназначнае асуджэнне “наўмыснага абмежавання доступу да распаўсюду інфармацыі ў інтэрнеце”. Тыя, хто галасаваў “за”, мяркуюць, што такія абмежаванні супярэчаць у тым ліку Дэкларацыі правоў чалавека.

Адключэнні інтэрнету ці асобных інтэрнет-сервісаў становяцца распаўсюджанай з’явай у свеце: за 2015 год зафіксавана прынамсі 15 фактаў “дзяржаўнага дысканекту”, у 2016-м ужо налічваецца 20, паведамляе Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі