ААН: З-за баявых дзеянняў на Данбасе загінула 4 тысячы чалавек
Гэтыя папярэднія звесткі называюць “вельмі сціплымі” — рэальная лічба можа быть значна большай.
4 132 чалавекі сталі ахвярамі ваеннай агрэсіі на ўсходзе Украіны. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы ўпраўлення па каардынацыі гуманітарных пытанняў ААН, перадае УНІАН са спасылкай на ўкраінскія СМІ.
Колькасць параненых — амаль 10 тысяч. Рэальная лічба таксама можа быць нашмат большай.
Па стане на канец верасня колькасць загінулых у зоне антытэрарыстычнай аперацыі ў ААН ацэньвалі ў 3,5 тысячы чалавек.
Фота: REUTERS