ААН заклікалі адрэагаваць на новую ваенную дактрыну рэжыму Лукашэнкі

На беларуска-ўкраінскай мяжы

На беларуска-ўкраінскай мяжы / sb.by

Прадстаўнік па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі Валер Кавалеўскі заклікаў ААН адрэагаваць на новую ваенную дактрыну рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

"Новая ваенная дактрына рэжыму Лукашэнкі прадугледжвае кантроль над тактычнай ядзернай зброяй, якую Расія вырашыла размясціць у Беларусі, піша Кавалеўскі. — Гэта яшчэ адна спроба незаконнага кіраўніка разбурыць у цяперашнім нестабільным свеце міжнародныя дамоўленасці аб нераспаўсюдзе ядзернай зброі. Гэты абуральны крок заслугоўвае адкрытага і выразнага адказу з боку Упраўлення ААН па пытаннях раззбраення".

16 студзеня Савет бяспекі РБ з удзелам Аляксандра Лукашэнкі разгледзеў праекты абноўленай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі і Ваеннай дактрыны Беларусі. Іх будзе зацвярджаць "Усебеларускі народны сход".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі