Абама падпіша закон пра новыя санкцыі супраць Расіі
Чакаецца, што "Закон аб падтрымцы свабоды Украіны" будзе падпісаны да канца тыдня.
Белы дом паведаміў, што Барак Абама да канца тыдня падпіша прыняты кангрэсам закон пра новыя санкцыі супраць Расіі і аб прадастаўленні дапамогі Украіне.
Па словах прэс-сакратара Белага дома Джона Эрнэста, якія перадае ВВС, прэзідэнт ЗША па-ранейшаму адчувае пэўны непакой з нагоды закона. Аднак кіраўнік Штатаў лічыць, што той дае яму неабходную свабоду для манеўру.
"Закон аб падтрымцы свабоды Украіны" накладвае санкцыі ў асноўным на абаронную прамысловасць Расіі. Ён быў прыняты ў мінулую суботу абсалютнай большасцю ў кангрэсе. Праз гэты закон ЗША увядуць санкцыі супраць "Расабаронэкспарту" і іншых расійскіх абаронных прадпрыемстваў.
Законапраект таксама дазваляе прэзідэнту Абаме аказваць ваенную дапамогу Украіне, але не абавязвае яго гэтага рабіць.
Акрамя таго, будзе пашыраны індывідуальны санкцыйны спіс.
Фота — White House