Абама распавёў пра стратэгічную памылку Пуціна

Прэзідэнт ЗША Барак Абама ў эфіры амерыканскага Нацыянальнага грамадскага радыё заявіў, што санкцыі супраць Расіі пакажуць, наколькі вялікую стратэгічную памылку Уладзімір Пуцін зрабіў, анэксаваўшы Крым.

Па словах Абамы, яшчэ некалькі месяцаў таму некаторыя ў Вашынгтоне лічылі, што Пуцін праявіў сябе геніем стратэгіі, абыграў Захад у гнуткасці манеўраў і ўзмацніў Расію.

Але міжнародныя санкцыі, кажа Абама, былі ўведзеныя такім чынам, што Масква стала асабліва залежаць ад падзення коштаў на нафту на сусветным рынку.

"І цяпер, прынамсі за межамі Расіі, магчыма, некаторыя людзі сталі разумець, што Пуцін паступіў не так ужо разумна", — перадае ВВС словы амерыканскага прэзідэнта.

Фота — АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі