Абама выйшаў з Белага дома і пайшоў у кавярню (відэа)
Разам з амерыканскім прэзідэнтам быў кіраўнік яго адміністрацыі Дэніс Макдонаў і ахоўнікі.
Эксперты адзначаюць, што такое здараецца рэдка — прэзідэнты ЗША з Белага дома выязджаюць на аўтамабілі, альбо вылятаюць на верталёце. У кавярні Барак Абама знаходзіўся каля 8 хвілін, ён выйшаў адтуль са шклянкай гарбаты. Прэзідэнт быў у добрым настроі, вітаўся з мінакамі. Ніякіх здарэнняў падчас яго нечаканай прагулкі не адбылося.
Фота, відэа — АР