Абама запэўніў Меркель: яе "мабільнік" спецслужбы ЗША не праслухоўвалі

У афіцыйнай заяве прадстаўніка ўраду Нямеччыны гаворыцца, што 23 кастрычніка канцлер Ангела Меркель патэлефанавала прэзідэнту ЗША Бараку Абаме. Яна дала зразумець, што Нямеччына мае інфармацыю пра праслухоўванне мабільнага тэлефона канцлера спецслужбамі ЗША. Меркель "адназначна адрынула такія дзеянні, калі яны пацвердзяцца, і лічыць іх зусім непрыймальнымі".
 

Прэзідэнт ЗША Барак Абама запэўніў Ангелу Меркель, што амерыканскія спецслужбы не праслухоўвалі і не праслухоўваюць яе тэлефонныя размовы. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік Белага дома Джэй Карні.
 

Фота — AFP
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі