Абаронца БАТЭ Неманья Мілунавіч стаў гульцом "Црвены Звезды"

Абаронца БАТЭ Неманья Мілунавіч стаў гульцом "Црвены Звезды"

Абаронца БАТЭ Неманья Мілунавіч стаў гульцом белградскай "Црвены Звезды". Такім чынам 29-гадовы сербскі футбаліст вярнуўся на радзіму. У беларускі клуб ён перайшоў у пачатку 2015 года з каманды "Младост" з Лучані. У складзе БАТЭ правёў чатыры сезоны, гуляў і ў чэмпіянаце Беларусі, і ў еўракубках. У 103 афіцыйных паядынках Мілунавіч забіў 8 галоў і аддаў 4 выніковыя перадачы. Добрую гульню абаронцы ў БАТЭ заўважылі ў Сербіі, яго пачалі выклікаць у склад нацыянальнай зборнай Сербіі (згуляў 3 матчы, забіў 1 гол).

БАТЭ дзякуе сербу за значны ўнёсак, зроблены ў развіццё і папулярызацыю клуба, жадае яму поспехаў у далейшай кар'еры.

Сербскія спартыўныя журналісты пацікавіліся ў Мілунавіча, ці не з'явіцца ў "Црвена Звезда" яшчэ адзін серб з БАТЭ — Мірка Іваніч. Ён прызнаўся, што вельмі хоча, каб так сталася, паколькі Іваніч стаў для яго "больш, чым сябар, брат". Аднак "у яго ёсць кантракт з цяперашнім клубам" і ўсё залежыць "ад зорак і БАТЭ", сказаў навабранец сербскага клуба.

Абаронца БАТЭ Неманья Мілунавіч стаў гульцом "Црвены Звезды"
Фота: fcbate.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі