АБФФ папярэдзіла "Крумкачоў" за паводзіны заўзятараў пры выкананні гімна
Футбольны клуб "Крумкачы" атрымаў папярэджанне ад Беларускай федэрацыі футбола за паводзіны сваіх заўзятараў. Афіцыйны ліст падпісаў генеральны сакратар АБФФ Сяргей Жардзецкі.
"На жаль, у апошніх матчах актыўныя заўзятары ТАА "НФК Крумкачы" пры правядзенні ўрачыстай цырымоніі адкрыцця футбольных матчаў праяўлялі непаважлівае стаўленне падчас выканання Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, устаючы спінай да футбольнага поля і да дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь", — цытуе Tribuna.com ліст з федэрацыі футбола.
У артыкуле 15 Палажэння аб чэмпіянаце ў першай лізе гаворыцца, што клуб нясе адказнасць за паводзіны сваіх заўзятараў.
Футбалісты "Крумкачоў" былі аднымі з першых спартоўцаў, якія публічна падтрымалі мірныя пратэсты: яны нават выходзілі на поле ў майках "Мы з народам".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.