Абітурыентка з Мазыра таксама набрала 400 балаў з 400 магчымых
Цэнтралізаванае тэставанне / БЕЛТА
Стала вядомая трэцяя сёлетняя абітурыентка, якая набрала падчас уступнай кампаніі максімальна магчымыя 400 балаў. Гэта Мілена Васько з Мазырскага абласнога ліцэя. Інфармацыю пра гэта апублікавала адміністрацыя навучальнай установы.
Мілена набрала па 100 балаў на цэнтралізаваных экзаменах па рускай мове і хіміі, а таксама атрымала максімальны вынік на ЦТ па біялогіі. Сваю навучальную ўстанову Мілена скончыла з залатым медалём — у атэстаце ў яе адны дзясяткі.
Раней стала вядома, што па 400 балаў набралі Паліна Дычэк з Ліды і Вольга Друшчыц з Жабінкаўскага раёна.
Летась рэкордны вынік на ЦТ паказала абітурыентка з Ліды Анастасія Більдзь. Дзяўчына паступіла ў БДУІР.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.