АБСЭ просіць Мінск праясніць сітуацыю з правамі чалавека ў краіне
Заяву падпісалі прадстаўнікі 35 краін-удзельніц АБСЕ / osce.org
Дзесяткі краін АБСЕ заявілі аб сваей занепакоенасці ў сувязі з невыкананнем правоў чалавека ў Беларусі. Яны запусцілі ў дачыненні да Мінска Венскі механізм, паведамляе ТАСС са спасылкай на прадстаўніка Вялікабрытаніі Ніла Буша. Ён у чацвер апублікаваў ліст, накіраваны на імя прадстаўніка Беларусі пры Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе.
Ініцыятыву падтрымалі 35 дзяржаў-членаў арганізацыі, у тым ліку ЗША, Канада, Германія, Італія, Польшча, прыбалтыйскія і скандынаўскія краіны. Расіі сярод падпісантаў гэтай заявы няма.
У лісце гаворыцца, што Венскі механізм быў запушчаны, таму што Мінск не змог даць здавальняючага адказу на рэкамендацыі АБСЕ, якія былі сфармуляваны ў рамках Маскоўскага механізму ў 2020 годзе. А між тым сітуацыя з правамі чалавека ў краіне толькі пагаршаецца.
Аўтары заявы яшчэ раз заклікалі Мінск выканаць рэкамендацыі і прыняць пасярэдніцтва АБСЕ ў пытанні наладжвання агульнанацыянальнага дыялогу паміж уладамі, апазіцыяй і грамадзянскай супольнасцю. Адначасова яны сфармулявалі новы спіс пытанняў. Вось некаторыя з іх:
- ці распачаў Мінск расследаванне сцвярджэнняў аб адвольных арыштах, росце колькасці палітычных зняволеных;
- ці былі прыняты ўслед меры для расследавання сцвярджэнняў аб катаваннях і жорсткім, нялюдскім абыходжанні з людзьмі;
- якія меры прынятыя для забеспячэння магчымасці грамадзянскай супольнасці і СМІ свабодна інфармаваць аб праблемах у галіне правоў чалавека;
- якія крокі робяцца супраць нелегальнай міграцыі;
- як Мінск узаемадзейнічае з упаўнаважанымі інстытутамі АБСЕ, апазіцыяй, незалежнай грамадзянскай супольнасцю, праваабаронцамі і шэраг іншых пытанняў.
Мінск павінен даць адказы на гэтыя пытанні на працягу 10 дзён.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.