Ад FSC патрабуюць расследаваць сертыфікацыю мэблі, якую робяць у турмах РБ

Праца ў папраўчай калоніі ў РБ

Праца ў папраўчай калоніі ў РБ / БЕЛТА

Ад міжнароднага Ляснога апякунскага савета (FSC) патрабуюць расследаваць сертыфікацыю мэблі, якую робяць зняволеныя ў калоніях Беларусі (а сярод іх — палітвязні). Адпаведны ліст падпісалі палітыкі, грамадскія дзеячы і праваабаронцы з 17 краін свету.

Знакі якасці FSC адкрываюць бізнесам, звязаным з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі, шлях на сусветныя рынкі. Ад арганізацыі патрабуюць правесці незалежнае расследаванне таго, як першапачаткова былі сертыфікаваны беларуская драўніна і мэблевая прамысловасць. Каб захаваць сваю рэпутацыю FSC, падпісанты заклікаюць ацаніць неабходнасць усталявання мінімальнага ўзроўню кіравання і палітычнай свабоды ў краіне, перш чым прадастаўляць сертыфікацыю лясной гаспадаркі, піша greenbelarus.info.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі