Адбылася прэзентацыя экіпіроўкі нацыянальнай алімпійскай зборнай Беларусі
У Мінску адбылася прэзентацыя экіпіроўкі нацыянальнай алімпійскай зборнай Беларусі, у якой яна паедзе ў Токіа. У ёй пераважаюць белыя, сінія і зялёныя колеры. Дызайн распрацавалі супрацоўнікі НАК Беларусі і спецыялісты прадпрыемства "Сола-Пінск". Гэтая праца працягвалася каля года, піша sb.by.
У Falcon Club Arena экіпіроўку паказалі мадэлі Нацыянальнай школы прыгажосці.
Прэзентацыя / sb.by
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.