Адміністрацыя прэзідэнта адказала пра дэкрэт №3: Падставаў для адмены няма

Адміністрацыя прэзідэнта адказала пра дэкрэт №3: Падставаў для адмены няма

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая атрымала адказ з Адміністрацыі прэзідэнта на свой ліст. Прадстаўніца апазіцыйнай Аб'яднанай грамадзянскай партыі прапаноўвала адмяніць вядомы дэкрэт №3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства" (вядомы як "дэкрэт аб дармаедах").

У адказе з Адміністрацыі, які падпісаў першы намеснік кіраўніка Валерый Міцкевіч, гаворыцца, што дэкрэт скіраваны супраць утрыманскіх настрояў у грамадстве, ценевай эканомікі, а таксама да вяртання да актыўнага стваральнага жыцця асобаў, якія вядуць асацыяльны лад жыцця.

"Маніторынг практыкі ўжывання дэкрэта, які праводзіцца Адміністрацыяй прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дэманструе падтрымку гэтага дакумента пераважнай часткай грамадзян, занятых у рэальным сектары эканомікі", — гаворыцца ў адказе.

Па словах чыноўніка, пасля выхаду дэкрэту на беларускіх прадпрыемствах запаволілася цякучка кадраў, былі запоўненыя шмат якія раней не запатрабаваныя вакансіі.

Напрыканцы адказу Міцкевіч адзначае: "На падставе выкладзенага падставаў для ўнясення прэзідэнту Рэспублікі Беларусь прапановаў па адмене дэкрэта Адміністрацыяй прэзідэнта Рэспублікі Беларусь не назіраецца".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі