Адміністрацыйна арыштаваным забароняць мець люстэркі і электракіпяцільнікі
Блізкія арыштаваных каля Акрэсціна / Еўрарадыё, архіўнае фота
Затрыманым па адміністрацыйных справах цяпер нельга будзе мець люстэрка, гадзіннікі і электрычныя кіпяцільнікі. МУС адкарэктавала Правілы ўнутранага распарадку ў месцах адбыцця адміністрацыйнага арышту і скараціла спіс таго, што затрыманыя могуць мець у камерах.
Таксама з'явілася норма, што пералік прадуктаў харчавання можа быць абмежаваны паводле загаду санітарна-эпідэміялагічнай службы
Пры гэтым для "палітычных", хаця гэта нідзе не запісана, спіс прадметаў ужо даўно нашмат карацейшы. Шмат хто можа толькі марыць пра запасную бялізну, не кажучы ўжо пра настольныя гульні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.