Аднаго з удзельнікаў флэш-мобу ў Гомелі арыштавалі на 7 сутак

Суд Цэнтральнага раёна Гомеля прыгаварыў аднаго з удзельнікаў акцыі ў падтрымку роднай мовы Канстанціна Жукоўскага да сямі сутак арышту. Яшчэ трое чалавек аштрафаваныя на розныя сумы — ад 700 тысяч да 1 мільёна 750 тысяч рублёў, паведамляе БелаПАН.
Нагадаем, 21 лютага члены аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя", а таксама іншыя грамадскія актывісты спрабавалі правесці ў Гомелі ў Дзень роднай мовы флэш-моб.

Яго ўдзельнікі выйшлі на галоўную вуліцу горада з плакатамі, на якіх надпіс "Родная мова" быў перакрэслены пячаткай "забаронена", раты ўдзельнікаў акцыі былі завязаны чырвона-зялёнымі павязкамі. Актывісты спрабавалі прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем роднай мовы.

Сямёра ўдзельнікаў акцыі і два незалежныя журналісты — Алег Ражкоў і Дзмітрый Кармазін — былі затрыманыя людзьмі ў цывільным. Іх адпусцілі пасля складання адміністрацыйных пратаколаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі