Адносіны Расіі і ЗША сталі горшымі, чым у часы халоднай вайны

Сяргей Рабкоў / Reuters
Сяргей Рабкоў / Reuters

Адносіны Расіі і ЗША цяпер выглядаюць горш, чым калі-небудзь у гісторыі. Яны нават горшыя, чым былі ў часы халоднай вайны ў сярэдзіне XX стагоддзя. Такое меркаванне ў інтэрв'ю The Wall Street Journal выказаў намеснік міністра замежных спраў Расіі Сяргей Рабкоў.

Дыпламат заўважыў, што нават у горшыя гады супрацьстаяння праціўнікі маглі прадбачыць, як будуць развівацца іх адносіны. Аднак цяпер змены сталі непрадказальнымі. Такім чынам, Масква і Вашынгтон знаходзяцца "ў пункце, які значна, значна ніжэй, чым калі-небудзь яшчэ".

Палепшыць адносіны паміж дзяржавамі маглі б дапамагчы меры па ўмацаванні даверу. Напрыклад, спыненне ўзаемнай высылкі дыпламатаў і закрыцця дыпмісій. Прагрэс ва ўзаемаадносінах магчымы, аднак у іх "няма месца цуду", цытуе Рабкова Lenta.ru.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі