Адразу ў двух амерыканскіх штатах легалізавалі марыхуану

Адразу ў двух амерыканскіх штатах легалізавалі марыхуану

На фоне выбараў прэзідэнта, у якіх лідзіруе Дональд Трамп, у амерыканскіх штатах праходзіць рэферэндум аб легалізацыі марыхуаны. Адразу два штаты, Каліфорнія і Масачусетс, галасуюць за выкарыстанне гэтага наркотыку ў “рэкрэацыйных мэтах”.

Гэта значыць, што выкарыстоўваць канабіс дазволена для адпачынку, каб раслабіцца. Раней гэты лёгкі наркотык ужо легалізавалі ў штатах Вашынгтон, Каларада, Арэгон і Аляска.

Але абмежаванні ёсць. Напрыклад, у Арэгоне нельга трымаць дома больш за чатырох кустоў канопляў. У штаце Вашынгтон марыхуану можна паліць, захоўваць і мяняцца, але нельга прадаваць. Ва ўсіх штатах, дзе наркотык легалізаваны, яго нельга  ўжываць у публічных месцах.

Яшчэ ў чатырох штатах — Арканзас, Фларыда, Мантана і Паўночная Дакота — прагаласавалі за выкарыстанне марыхуаны ў медыцынскіх мэтах, паведамляе Associated Press. Такіх штатаў ужо 25.

На думку экспертаў, Каліфорнія можа стаць самым буйным камерцыйным рынкам марыхуаны ў ЗША. Напрыклад, у Каларада за першыя тры месяцы легалізацыі падатковыя адлічэнні ад продажу наркотыку склалі 10 мільёнаў долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі