Адвакат лётчыцы Саўчанка кажа, што яна павольна памірае ў расійскай турме

Адвакат украінскай лётчыцы і народнага дэпутата Надзеі Саўчанка заяўляе, што яна “павольна памірае” ў расійскай турме пасля 50 дзён галадоўкі. Ілля Новікаў наведаў яе 2 лютага ў лякарні СІЗА “Матроская цішыня”. Паводле словаў абаронцы, Саўчанка дагэтуль адмаўляецца есці, але выпівае каля двух літраў вады штодня і дазваляе лекарам уводзіць “усё, што яны лічаць патрэбным”, паведамляе Цензор.НЕТ.

“Калі казаць шчыра, яна памірае, яна памірае вельмі павольна”, — сказаў адвакат.

29 студзеня Надзею Саўчанка перавялі ў лякарню з-за “рэзкага зніжэння вагі”. У Расіі ўкраінскую лётчыцу абвінавачваюць у спрычыннасці да гібелі расійскіх журналістаў. Сама яна адмаўляе ўсе абвінавачанні, яе абарона настойвае, што Саўчанка выкралі і прымусова вывезлі з тэрыторыі Украіны. Пазней Саўчанка абвінавацілі і ў незаконным перасячэнні мяжы з Расіяй.

Таксама адвакат Ілля Новікаў прадэманстраваў аўтапартрэт Надзеі Саўчанка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі