Адвакат Максім Знак выходзіць з галадоўкі

Адвакат Максім Знак выходзіць з галадоўкі

Адвакат Максім Знак, змешчаны ў СІЗА №1, паступова выходзіць з галадоўкі, распавёў яго абаронца Дзмітрый Лаеўскі.

На мінулым тыдні шэраг адвакатаў падалі хадайніцтвы пра асабістае даручальніцтва за яго. Таксама Максім знак атрымаў шмат лістоў, у тым ліку ад людзей, раней асабіста не знаёмых з ім.

"Такая колькасць добрых слоў уражвае. Яго мужны ўчынак заўважылі, гэта зробіць унёсак у зацвярджэнне значнасці права ў грамадстве. У выходныя Максім пачаў падрыхтоўку да выхаду з галадоўкі. Сёння ў СІЗА прынятая медыцынская перадача з падтрымваючымі сродкамі. Зараз Максім паступова аднаўляе прыём ежы", — цытуе TUT.by Дзмітрыя Лаеўскага. Па яго словах, Максім Знак перадае падзяку ўсім, хто яго падтрымлівае.

Сябра прэзідыўму Каардынацыйнай рады Максіма Знака затрымалі 9 верасня. Яму выставілі абвінавачанне па ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь) Крымінальнага кодэкса.

У СІЗА №1 ("Валадарцы") Знак абвясціў галадоўку на знак нязгоды з абвінавачаннем. За тыдзень галадоўкі юрыст схуднеў на 6 кілаграмаў, у асобных аналізах у яго выявілі разыходжанне з нормай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі