Адзін з лідараў брэсцкага "Дынама" працягне кар'еру ў Расіі
Адзін з лідараў ужо былога брэсцкага "Дынама" працягне кар'еру ў Расіі. Аляксандр Наёк падпісаў кантракт з клубам "Арэнбург".
Наёку 28 гадоў. У Беларусі ён гуляў з 2016 года, спачатку за мінскае "Дынама", пасля — за брэсцкае "Дынама". У складзе апошняй каманды ўкраінец стаў чэмпіёнам нашай краіны. Аляксандр Наёк неяк заяўляў, што не супраць атрымаць беларускае грамадзянства і выступаць за нацыянальную зборную. Наёк вядомы сваім "гарматным" ударам з розных дыстанцый.
У "Арэнбургу" галоўным трэнерам з'яўляецца Марцэл Лічка, з якім брэсцкае "Дынама" выйграла чэмпіянат Беларусі. За каманду гуляюць беларусы Міхаіл Сівакоў, Кірыл Капленка і Андрэй Клімовіч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.