Адзінага кандыдата ў прэзідэнты апазіцыя вылучыць у красавіку

Кампанія “Народны рэферэндум” мае намер вылучыць на прэзідэнцкія выбары сумеснага кандыдата. Пра гэта паведаміў 7 сакавіка на сойме Партыі БНФ у Мінску яе старшыня Аляксей Янукевіч. У кампанію ўваходзяць Партыя БНФ, кампанія “Гавары праўду”, рух “За Свабоду” і Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада).

Паводле Янукевіча, сумеснага кандыдата планавалася назваць у сярэдзіне сакавіка, аднак прыняцце адпаведнага рашэння перанеслі і хутчэй за ўсё яго імя назавуць праз месяц, у сярэдзіне красавіка. Ёсць папярэдні спіс, з якога і выберуць адзінага кандыдата.

Па інфармацыі БелаПАН, у гэтым спісе два прадстаўнікі Партыі БНФ, у тылі ліку намеснік старшыні Рыгор Кастусёў, а таксама першая намесніца старшыні грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы” Алена Анісім. У папярэднім спісе фігуруе і лідар кампаніі “Гавары праўду” Уладзімір Някляеў, але ён, верагодна, адмовіцца ад удзелу ў прэзідэнцкай гонцы па сваёй ініцыятыве.

Што да лідара “За Свабоду” Аляксандра Мілінкевіча, то ён не плануе выстаўляць сваю кандыдатуру, бо прэтэндуе цяпер на пасаду рэктара Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі