"Адзінага" не будзе, але Губарэвіч, Кавалькова і Казлоў аб'ядноўваюцца

"Адзінага" не будзе, але Губарэвіч, Кавалькова і Казлоў аб'ядноўваюцца

Лідары Аб’яднанай грамадзянскай партыі, БСДП (Грамада), Беларускай хрысціянскай дэмакратыі і руху “За Свабоду” вырашылі лёс праймерыз па вызначэнні адзінага кандыдата ад апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года. Калі каротка: "адзінага" не будзе.

"У абставінах, якія склаліся, немагчыма рэалізаваць усе закладзеныя ў праймерыз ("Народным галасаванні") працэдуры і вызначыць адзінага кандыдата", — сказана ў заяве. Замест праймерыз стартуе кампанія “За Беларусь без дыктатуры!”.

Як праходзілі апазіцыйныя праймерыз 2020

Апазіцыйныя праймерыз стартавалі напачатку сакавіка паездкамі кандыдатаў па розных гарадах Беларусі. Аднак неўзабаве сустрэчы з выбаршчыкамі давялося спыніць: часткова праз каранавірус, а часткова праз тое, што мясцовыя ўлады "хакнулі сістэму". На галасаванне сталі прыходзіць чыноўнікі з райвыканкамаў, сябры БРСМ, журналісты раёнак. Яны дужа ўплывалі на яго вынік.

Гэта не спадабалася аднаму з лідараў БХД Паўлу Севярынцу, які выйшаў з працэдуры праймерыз. Яго падтрымаў лідар Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Праймерыз перацяклі ў анлайн-галасаванне. У ім прынялі ўдзел блізу 4 тысяч чалавек. Але і тут няўдача: шэраг анкетных звестак быў пададзены няшчыра. Іх трэба было б выключыць з вынікаў праймерыз, але праз меркаванні бяспекі ніхто не ведае, за каго былі пададзеныя "няшчырыя" галасы.

А намер правесці пры канцы траўня дэмакратычны кангрэс сарвалі Цэнтрвыбаркам і Палата прадстаўнікоў, прапанаваўшы і прызначыўшы выбары на 9 жніўня. Зарэгістраваць ініцыятыўныя групы патэнцыйныя кандыдаты ў прэзідэнты мусяць да канца наступнага тыдня. У такіх умовах кангрэс, праведзены пазней, папросту не мае сэнсу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі