Аэрадром Краматорска адбіў атаку тэрарыстаў

Як паведамляе УНІАН, невядомыя ў ваеннай экіпіроўцы і з аўтаматычнай зброяй спрабавалі штурмаваць аэрадром у Краматорску. Украінскія вайскоўцы адбілі атаку. Па іх словах, самалёты і верталёт паднялі ў неба, бо не было вядома, як скончыцца штурм. Каб абараніць тэхніку, яе і ўзнялі ў неба.



Раней паведамлялася, што ў раёне аэрадрома Краматорска было чуваць стрэлы і некалькі выбухаў.



Тым часам прадстаўнікі так званага "народнага апалчэння Данбаса" паведамілі расійскім СМІ, што каля будынку аэрапорта параненыя два іх прадстаўнікі. Яны кажуць таксама, што каля горада Славянска ўсе дарогі блакаваныя ўкраінскай бронетэхнікай. Самі "апалчэнцы" рыхтуюцца адбіваць штурм.



Украінскія СМІ тым часам паведамляюць, што ў Славянск ўвайшлі 20 БТРаў і 500 вайскоўцаў МУС. Яны прыбылі для правядзення антытэрарыстычнай акцыі.



Фота — УНІАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі