Афіцыйнае беспрацоўе ў Мінску за год узрасло ў чатыры разы
Колькасць зарэгістраваных беспрацоўных у Мінску на канец жніўня склала 6,6 тысяч чалавек — гэта ў 4,1 разы болей, чым на канец жніўня 2014 года і на 0,2% болей, чым на канец ліпеня сёлета. Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.
Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на канец жніўня 2015 года складаў 0,6% ад эканамічна актыўнага насельніцтва (на канец жніўня 2014 года — 0,1%).
У эканоміцы сталіцы сёлета ў жніўні было занята 1 мільён 76,4 тысячы чалавек, а гэта на 0,8% меней, чым летась у жніўні.
Фота з архіву