Афрыканская зорка з вуліцы Зыбіцкай (відэа)
Олівер Аджэа — ураджэнец Нігерыі, які прыехаў у Беларусь, атрымаў вышэйшую адукацыю і вырашыў застацца. Аджэа — дыпламаваны мікрабіёлаг, але нашмат больш хлопец вядомы як вулічны музыка, любімчык тусовачнай вуліцы Зыбіцкай у цэнтры Мінска! Менавіта там рэгулярна ладзіць перфомансы яго гурт “Afrococoa”.
Пра тое, чым падобныя беларусы і нігерыйцы, як жыве сучасная афрыканская краіна, якая музыка падабаецца беларусам, ці смачныя дранікі і з кім музыка пагадзіўся бтпадзяліць сцэну, Олівер Аджэа распавёў у жывым эфіры Еўрарадыё.
Олівер Аджэа — ураджэнец Нігерыі, дыпламаваны мікрабіёлаг, любімчык тусовачнай вуліцы Зыбіцкай на Еўрарадыё.
Слухаць ці спампаваць падкаст эфіру ніжэй.