Агент Дэпардзьё абверг яго пераезд у Беларусь

Агент Дэпардзьё абверг яго пераезд у Беларусь

Французскі акцёр Жэрар Дэпардзьё не будзе атрымліваць беларускае грамадзянства. У нашу краіну ён ездзіць толькі па працы.

Пра гэта заявіў прадстаўнік артыста Арно Фрыле. "У яго расійскае грамадзянства, французскае грамадзянства — і так усё добра. Беларусь — іншая краіна, і тут ён знаходзіцца па працы. Тут у нас шмат праектаў, зараз мы здымаем вялікі тэлесерыял, а потым будзем здымаць кіно ў Расіі", — перадае "Руская служба навінаў" словы менеджара.

Раней у СМІ з'яўляліся заявы французскага артыста, што ён хоча перабрацца ў Беларусь "жыць сярод сялян".

Фота: president.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі