СМІ: У Беларусі даюць 2 млн долараў на фільм з Дэпардзьё

СМІ: У Беларусі даюць 2 млн долараў на фільм з Дэпардзьё

Аляксандр Лукашэнка выдзеліў 2 мільёны долараў на мастацкі фільм "Нармандыя — Нёман" з французскім акцёрам Жэрарам Дэпардзьё. У яго не будзе галоўнай ролі, а толькі роля механіка. Пра гэта ў сённяшнім нумары паведамляе расійская газета "Известия". Рашэнне пра фінансаванне фільма было прынятае ў ліпені, калі Дэпардзьё наведаў Беларусь. Тады акцёр сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам, навучыўся касіць траву.

"Нармандыя — Нёман" — гэта славуты авіяцыйны полк, які складаўся з французскіх добраахвотнікаў і ваяваў супраць нацыстаў на ўсходнім фронце. "Известия" цытуюць словы Мікалая Барадачова, гендырэктара Дзяржфільмфонда Расіі, які прадстаўляе ў праекце расійскі бок: "Лукашэнка... выклікаў міністра фінансаў і загадаў выдзеліць грошы. Цяпер вядуцца работы, прадусар Жэрара Арно Фрэлі вырашае арганізацыйныя пытанні".

Фота: president.gov.by і БЕЛТА

СМІ: У Беларусі даюць 2 млн долараў на фільм з Дэпардзьё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі