У Францыі па справе аб сексуальным гвалце затрымалі Жэрара Дэпардзьё
Аляксандр Лукашэнка і Жэрар Дэпардзьё, 2015 год
У Францыі па справе аб сексуальным гвалце затрымалі Жэрара Дэпардзьё. Яго ўзялі пад варту 29 красавіка ў паліцэйскім участку ў Парыжы. Дэпардзьё прыйшоў на выклік да следчага, які адрэагаваў на заявы дзвюх жанчын. Яны сцвярджаюць, што інцыдэнты адбыліся на здымках фільмаў у 2014 і ў 2021 гадах. Адной з іх было 24 гады, другой — 53.
Акцёр абвінавачванні абвяргае. Яго раней ужо абвінавачвалі ў сексуальным гвалце.
Жэрар Дэпардьё прыязджаў у Беларусь летам 2015 года. Тады ён сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам, які вучыў яго касіць. У 2017-м французскага акцёра зацікавіў Мінскі завод вінаградных він.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.