Дэпардзьё прадаў статуэтку беларускага скульптара са сваёй калекцыі
Скульптура Восіпа Цадкіна "Жанчына, якая стаіць на каленях"
Актор Жэрар Дэпардзьё выставіў на аўкцыён частку сваёй мастацкай калекцыі. Сярод іншага ён прадаў статуэтку беларускага скульптара-авангардыста Восіпа Цадкіна.
Скульптура "Жанчына, якая стаіць на каленях" пайшла з малатка за 105 тысяч еўра.
Агулам актор прадаў на аўкцыёне каля 250 карцін і скульптур са сваёй калекцыі і зарабіў на іх 4 мільёны еўра.
Восіп Цадкін (1890-1967) — ураджэнец Віцебска. Вучыўся разам з Маркам Шагалам. Жыў у Брытаніі, Францыі, ЗША. Набыў міжнародную вядомасць сваімі экспрэсіяністычнымі скульптурамі ўжо ў 1920-я гады.
Некаторыя скульптуры Цадкіна захоўваюцца ў карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка ў Мінску, якой апекаваўся Віктар Бабарыка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.